З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лугавы матылёк Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва
Loxostege sticticalis Linnaeus , 1761
Сінонімы
Phalaena pyralis Linnaeus , 1761
Pyralis fuscalis Hübner , 1796
Pyralis lupulina Clerck , 1764
Botys lupulinalis Guenée , 1854
Phalaena Tortrix miana O.F.Müller , 1764
Pyralis tetragonalis Haworth , 1811
Pyralis sylvata Panzer , 1804
Loxostege sticticalis tenebrosa Caradja , 1939
Лугавы матылёк , Лугавы начнік , Сенажатны начнік [ 1] (Loxostege sticticalis ) — матыль надсямейства агнёвак.
Лёт матылёў у маі — чэрвені, сярэдзіне ліпеня — жніўні. Вусені (даўжыня 28—34 мм) зімуюць у паверхневым слаі глебы ў павуцінавым кокане . За год 1—2 пакаленні.
Пашкоджвае многія сельскагаспадарчыя расліны, найчасцей цукровыя буракі , каноплі , бабовыя , сланечнік .
Зноскі